~ На пачатак ~ Кантакты ~ Навіны ~
  • Бел
  • Рус
Новыя дасягненні ў верасні

 Амаль кожныя выходныя верасня адбываліся выезды валанцёраў на Любчанскі замак.

За гэты час быў распачаты новы адказны этап аднаўлення Кутняй вежы замка - запаўненне фахверкавага каркаса прыбудовы.

Кутняя вежа
 
Выкладанне сцен фахверкай прыбудовы патрабуе вялікай руплівасці і ўважлівасці ў выкананні, і таму прасоўваецца досыць паволі, у выніку, працы зацягваюцца да позняй ночы.
 
 
Кутняя вежа ўначы

 

 Глеб Хатомцаў
Аляксей
Мікола Рудакоўскі

Але вялікае дасягненне ўжо ёсць : фахверк запоўнены на 60 %! Далейшыя поспехі залежаць ад людзей, якія здолеюць сабрацца на дапамогу на выходныя ў кастрычніку. Таму запрашаем усіх далучацца!

У верасні нарэшце завяршылася праца над комінам Кутняй вежы : ён быў патынкаваны, а зверху на ім была ўсталяваная абарона ад птушак і вільгаці.

Дзякуючы завяршэнню працаў над зграфіта, нарэшце атрымалася распачаць даўно задуманае зняццё рыштаванняў, якія прастаялі 7 (!) год і ўжо пачалі выклікаць заканамерныя хваляванні што да сваёй надзейнасці. Кіраўнік фонду Іван Пячынскі з дапамогай Міколы Рудакоўскага зняў першы, самы верхні шэраг рыштаванняў.

Працягваюць тынкавацца сцены ўнутры прубудовы і абарончы мур, а таксама лекавацца сцены Кутняй вежы. Дзякуй вялікі Ніне Максімаўне і Міколу Рудакоўскам.

Дзякуем усім валанцёрам, якія прыязджалі на вераснёўскія выходныя ў Любчу

 

Навіны


 
 

viezha.jpg
viezha_new.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта