~ В начало ~ Контакты ~ Новости ~
  • Бел
  • Рус
Летнік пад эгідай МГА "Гісторыка"
Friday, 14 September 2007

З 13 па 27 жніўня ў Любчы праходзіў валанцёрскі летнік, арганізаваны МГА “Гісторыка”. За два тыдні у аднаўленчых працах на замку паўдзейнічала больш за 120 чалавек з усёй Беларусі : валанцёры працавалі ў Любчы хто колькі мог - хто тыдзень, хто два, хто пару дзён, - агулам на замку стала прысутнічала каля 40-60 чалавек.

Дзеля лепшай каардынацыі такой вялікай грамады былі распрацаваныя пэўныя правілы, Герб Княства Любчанскагаякім надалі форму ролевай гульні : Любчанскі замак з прылежнымі землямі абвяшчаўся Вялікім Княствам Любчанскім, дзе кіраўнік летніка называўся Вялікім Князем,  працоўныя брыгады - харугвамі, кухары – чашнікамі і г. д. Жыццё ў летніку рэгулявалася статутам Любчанскага княства, галоўнымі мэтамі якога была адбудова матэрыяльнай спадчыны й фармаванне духоўных каштоўнасцяў на прынцыпах талеранцыі, кампраміснасці, пачуцця адказнасці й гістарычнай памяці.

Дзеля паспяховага дасягнення першай мэты кожная брыгада-харугва атрымала сваю дзялянку працу.

Адной з найбольш важных задачаў сёлетняга летніку, выкананне якой патрабавала шмат часу і сілаў, было будаўніцтва абарончага муру паміж вежамі, пачатак якому быў пакладзены студэнтамі-архітэктарамі ў першай палове жніўня.

Над ажыццяўленнем гэтай каласальнай працы шчыравала адразу некалькі харугваў : не спыняючыся працавалі 2 бетонамешалкі, часова пазычаныя ў мясцовых жыхароў. Харугва пад кіраўніцтвам Сержука Кудзякіна нястомна рабіла замесы і падносіла рошчыну да мура, адкуль яе падавалі на сцяну і ўжо іншыя харугвы працягвалі мураванне й бутаванне сцяны. Паралельна кіпела праца па па прасейваньні пяску, нарыхтоўцы буту для напаўнення сцяны, для чаго разьбіваліся велізарныя камяні і г.д. У выніку мур атрымалася вывесьці на вышыню 80 см пры даўжыні 13 м.

 

Будуем мур

 

Вельмі важныя адбываліся на Кутняй вежы : дзяўчаты падрыхтоўвалі карніз да тынкоўкі, прамазваючы шчыліны ў швах паміж цаглінамі. Быў закладзены да аўтэнтычных памераў разьбіты прахон вакна вежы. Вялікі князь уласнаруч збіў і навесіў дзьверы для ўваходу ў прыбудову і саму вежу. У прыбудове да Кутняй вежы выклалі цагляныя прыступкі лесвіцы, якая вядзе долу, да лядоўні.

У Брамнай вежы нарэшце заклалі прабітыя ў савецкі час дзверы ў памяшканне былой вязніцы, якое атрымалася надзейна зачыніць ад вандалаў. На верхніх паверхах вежы знялі драўляныя шчыты, якімі былі забітыя аконныя прахоны, і пачалі ўсталёўваць часовыя вокны з рамамі, каб памяшканьні вежы маглі праветрывацца.

Была завершаная праца па ачыстцы наднёманскага схілу замчышча ад кустоўя і зарасцяў.

Працы ў летніку вяліся ад ранку й да захаду сонцы. Нават выходны дзень – нядзеля – быў аддадзены на карысьць агульнай справы : частка ўдзельнікаў летніку сабраліся на супольнай малітве, частка далучылася да мерапрыемства мясцовых уладаў – раённых Дажынак.

Фізычная праца дала плён ня толькі матэрыяльны: падчас працы нараджаліся новыя сьпевы, легенды, показкі, прыказкі, накшталт “Пад ляжачы камень цэмент не цячэ”. Новыя легенды паўсталі вакол адбудаванага муру : каб загартаваць дух цяперашніх і будучых удзельнікаў летніку, было вырашына замураваць статут Вялікага Княства Любчанскага, і пакуль будзе стаяць непарушна мур спаміж вежамі Любчанскага замка, ня будзе на ім волі чалавечым заганам і слабасьцям, што зьневажаюць годнасьць чалавека.

Духоўнае кшталтаванне ўдзельнікаў летніку адбывалася дзякуючы ня толькі супольнай працы, але і разнастайным культурным мерапрыемствам. Асабліва насычанымі й пазнавальнымі былі вечары ў Любчанскім замку, калі чыталіся лекцыі на гістарычныя тэмы, адбываўся прагляд мастацкіх фільмаў, ля вогнішча ладзіліся паэтычныя імпрэзы,  гучалі сьпевы пад гітару, флейту й дуду, ладзілася навучаньне народным танцам.

Фонд “Любчанскі замак” выказвае вялікую падзяку ўсім удзельнікам летніку. Хацелася б асабліва падзячыць тым, дзякуючы каму летнік падоўжыўся яшчэ на адзін працоўны дзень, - Міколу Рудакоўскаму й Алеся Зайцу, якія нягледзячы на стому, назапашаную за 2 тыдні адданай працы, знайшлі ў сабе сілы застацца й вывясьці мур да фінальнага на гэты год узроўню. А таксама сям'і Малашчанак з Баранавіч, якія, завітаўшы па сваех справах у Любчу, ня проста засталіся ўбаку, як турысты на агледзінах замка, а, не пабаяўшыся цяжкой працы, актыўна ўключыліся ў справу аднаўлення любчанскіх муроў і засталіся разам з дырэктарам фонду й валанцёрамі да позняй ночы.

 

Новости


 
 

viezha.jpg
viezha-pierad.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта