|
Фонд Любчанскі замак запрашае ў валанцёрскі летнік у Любчы з 1 па 15 жніўня 2010.
Вы калі-небудзь бралі ўдзел у рэстаўрацыі сярэднявечных замкаў?
У вас ёсць такая магчымасць!
Дабрачынны фонд “Любчанскі замак” арганізуе валанцёрскі летнік з 1 па 15 жніўня 2010. Месца – г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
У Любчы знаходзіцца замак 15-16 ст., аднаўленне якога доўжыцца ўжо на працягу 8 гадоў сіламі валанцёраў.
Вы можаце зрабіць свой унёсак!
Што патрабуецца ад вас:
* любоў да Радзімы; * галава на плячах; * жаданне працаваць.
Што вас чакае:
* будаўнічыя працы па аднаўленні сцен і вежаў замка; * археалагічныя раскопкі на замчышчы; * камунікацыя з цікавымі людзьмі; * песні увечары і г.д. Удзельнікі летніку будуць узнагароджаныя значыкамі "Любчанскі валанцёр" Для ўдзелу ў летніку вы павінны запоўніць і даслаць нам анкету альбо падаць свае звесткі ў вольным выглядзе, пазначыўшы наступнае:
* Імя, імя па бацьку, прозвішча; * Узрост * Месца працы/вучобы * Ці ёсць у вас досвед працы ў будаўнічай галіне
Калі ласка, загадзя азнаёмцеся з правіламі летнікаў на Любчанскім замку
Анкеты трэба даслаць па адрасе
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script
да 25 ліпеня.
Тэлефон для даведак: +375298829354 (Аляксей) |