~ На пачатак ~ Кантакты ~ Навіны ~
  • Бел
  • Рус
Падліпка
Штогод на Сёмуху адбываецца крыжовы ход -  з Любчы  да  Падліпкі, на месца дзе стаяў стары храм. Месца, куды зьбіраліся пілігрымкі ня толькі з Наваградчыны, але і з пад Вільні

Гісторыя Падліпскай святыні

 Крыж

За 2 кіламетры ад Любчы, пры дарозе на Далятычы, стаіць драўляны крыж.

Некалі гэтае месца ўшаноўвалася як сьвятое. Тут, пад старой ліпай стаяў храм, які застаўся ў памяці людзей як Падліпка. Сёння на яго месцы жвіровая дарога і пустая бязлесая ўзбочына. А замест цудадзейнага абраза ажыўляюць Падліпку легенды пра дзівосы з яе гісторыі.

Ішла Маці Божая, ступіла на камень і з-пад яго забіла гаючая крыніца. А з тае крыніцы вырасла ліпа.

Ішоў добры чалавек, супыніўся ўмыцца вадой з крыніцы. А каб падзячыць, павесіў абраз на дрэва.

Прайшоў час і абраз зарос карой. А праз шмат год угледзеў той абраз мясцовы памешчык з Войнава. І пабудаваў храм, куды перанёс цудам знойдзены абраз.
 

ПадліпкаА ў 1840 г. паўстала патрэба ў новым храме, сродкі і матэрыял для якога збіралі самі мясцовыя жыхары. Але ўладальнік суседняга Войнава забраў іх сабе для ўласных патрэбаў. І неўзабаве ён аслеп. Толькі тады зразумеў ён, што нарабіў  - пакаяўся і падараваў зямлю пад храм каля самага свайго маёнтка. І зрок вярнуўся да яго.

Храм паўстаў на карані той самай ліпы, на якой некалі быў знойдзены цудадзейны абраз Маці Божай. Да яго зьбіраліся паломнікі, апошнія паўкіламетры адольваючы на каленях. Храм разбураўся і аднаўляўся, дзякуючы адданасці мясцовых жыхароў і самаахвярнасці свайго святара – Бенедыкта Тамашэўскага.

 Але нягледзячы на тое, што храм ацалеў падчас ІІ Сусветнай вайны, дажыць да нашых дзён яму не давялося. У 1956 г. ён быў разабраны на бярвенне, з якога была пабудаваная прахадная суседняга сырзавода.

 Прахадная

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Так магла скончыцца гісторыя Падліпкі, але, на шчасце, яе не забылі. І на Сёмуху, як і некалькі стагоддзяў дагэтуль, сюды па-ранейшаму зьбіраюцца людзі на крыжовы ход – ад Любчы да Падліпкі.

 

 

Навіны


 
 

zamak-old.jpg
viezha-pierad.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта