~ На пачатак ~ Кантакты ~ Навіны ~
  • Бел
  • Рус
Радзівілы ў Любчы

 7 ліпеня Любчанскі замак наведалі прадстаўнікі роду Радзівілаў

 У Любчы (Навагрудскі раён) Радзівілы наведалі замак, які некалі належаў іх роду. Цяпер замак аднаўляецца — прычым па прыватнай ініцыятыве прадпрымальніка Івана Пячынскага, які сам паходзіць з Любчы. Пасля цяжкай хваробы, з пагрозай жыццю, Іван Антонавіч даў сабе абяцанне, што адновіць замак. І выконвае яго — Кутняя вежа практычна гатовая.

Радзівілаў сустрэлі годна: гаспадары былі ў старадаўніх касцюмах, у адноўленай вежы быў накрыты стол з кавай-гарбатай, спадар Пячынскі падараваў гасцям фотаальбомы пра Беларусь.

 

Радзівілы

 



— Мы прачыталі пра вас у польскай прэсе, — звярнуўся да спадара Пячынскага Мацей Радзівіл. — І вельмі захапляемся вашым энтузіязмам, вашым разуменнем каштоўнасці нашай гісторыі, каштоўнасці гэтага канкрэтнага замка.

Пасля доўгай размовы Радзвілы пэўны час проста стаялі на беразе Нёмана, які робіць у гэтым месцы круты і маляўнічы паварот, і любаваліся беларускай прыгажосцю.

Глеб Лабадзенка, Хрысціна Марчук "Звязда"

 

Навіны


 
 

zamak-old.jpg
viezha_new.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта