~ В начало ~ Контакты ~ Новости ~
  • Бел
  • Рус
Падрыхтоўчыя працы 2007
Tuesday, 31 July 2007

Падрыхтоўчыя працы да летніка на Любчанскім замку пачаліся 17 красавіка 2007 году і доўжыліся да канца ліпеня. За гэты час адбылося 6 выездаў у Любчу агульнай працягласцю каля 19 дзён. У падрыхтоўчых працах прыняла ўдзел моладзь з Менску, Полацку, Наваградку й самой Любчы, а таксама кіраўнік і чальцы праўлення фонду “Любчанскі замак”. Яны ставілі перад сабой за мэту падрыхтоўку да летніх працаў на замку, а менавіта : даследаванне й абмеры замкавых пабудоваў дзеля ўдакладнення праекту рэстаўрацыі, уладкаванне будучай будаўнічай пляцоўкі, наладжванне неабходных мэханізмаў для летніх працаў, а таксама рамонт памяшканняў для размяшчэння валанцёраў.

Самым працяглым стаўся працэс рамонту некалькіх пакояў, аддадзеных дабрачыннаму фонду “Любчанскі замак” для размяшчэння валанцёраў. Рамонт праводзіўся на ахвяраванні, сабраныя МГА “Гісторыка” і ўжо зараз Таня Кірпічніквыкананыя працы цягнуць больш чым на 2 млн рублёў. На працягу амаль паўмесяца ў замкавым корпусе кіпелі рамонтныя працы пад кіраўніцтвам дырэктара фонду "Любчанскі замак" Івана Антонавіча Пячынскага й старшыні  МГА "Гісторыка" Змітра Рагачова. Павал СітнікНязменным тэхнічным кіраўніком рамонту быў Павал Сітнік, а натхняльнікам і дызайнэрам ­­– ­ Тацяна Кірпічнік. Дзякуючы руплівай працы сябраў й прыхільнікаў МГА "Гісторыка" памяшканні цалкам пераўвасобіліся : пашарпаныя, абдзертыя сьцены былі ахайна зашпатляваныя і пафарбаваныя, вокны й падлога вычашчаныя й вымытыя, а ложкі зьмянілі свой колер на больш вясёлы. Вось жа, пакоі, якія перажылі не адну зьмену гаспадароў і паступова прыйшлі ў заняпад, нарэшце набылі прывабны выгляд.

      Амаль кожныя выходныя на замак выязджаў Іван Антонавіч Пячынскі, кіраўнік фонду “Любчанскі замак”. Асноўныя яго высілкі былі накіраваныя на падрыхтоўку “плацдарма” для летніх працаў. Напрыклад, адзін з працоўных дней быў цалкам прысвечаны ўсталяванню лябёдкі для пад’ёму грузаў, неабходных для завяршэння прыбудовы й тынкавання Кутняй вежы. У Кутнюю вежу быў прывезены й перанесены 41 мех цэменту, набыты на ахвяраванні, сабраныя фондам. Побач была падрыхтаваная пляцоўка для пяску, які павінны прывезці перад пачаткам працаў, а таксама  перасунутая й умацаваная ёмістасць для захоўвання вапны

Перанос цэменту

 

Бочка для вапны

  У Брамнай вежы распачаліся найбольш працаёмістыя працы – навядзенне перакрыццяў паміж верхнімі паверхамі вежы з мэтай выйсці на дах і замяніць спарахнелы рубэроід адзінаццацігадовай даўніны, які ўжо не трывае дажджу. Але нават узняцца на другі паверх вежы было праблемна. Таму ў адныя з выходных ліпеня дзякуючы мясцоваму сталяру Уладзіміру Кавалёву ў вежы паўстала трывалая лесвіца. З Кутняй вежы былі перанесеныя дошкі, Згнілая бэльказьнізу ўзнятыя бэлькі, прынесены рубэроід і рэйкі. І за два дні паміж трэцім, чацьвертым і пятым ярусамі Брамнай вежы былі зробленыя насцілы і ўсё падрыхтавана для таго, каб выйсці на дах і пачаць перасцілаць рубэроід. І галоўнае, атрымалася умацаваць бэльку, якая трымала цэнтральны шпіль даху і якая пасьпела спарахнець на 90 %, а значыць, яна магла выстаяць яшчэ ад сілы толькі  год-два.

Дарэчы, калі 11 год таму, працы па перанакрыцці даху абышліся рэстаўратарам у суму каля 10 000 даляраў, то сёлетнія працы, дзякуючы прадуманым рашэнням І.А.Пячынскага і узняцце бэлекдапамозе валанцёраў, абыдуцца фактычна коштам рубэроіду, якога яшчэ не хапае 5-7 рулек, каб перакрыць увесь дах цалкам разам з прыдашкамі.

Адначасова ў Брамнай вежы ішлі працы па яе добраўпарадкаванні: на ніжнія паверхі занеслі шыбы й вокны, набытыя дырэктарам Фонду. Гэтыя вокны, няхай і старыя, заменяць на нейкі час глухія драўляныя шчыты, якімі забітыя ўсе вокны й байніцы Брамнай вежы, і ажывяць яе выгляд.

Не абышлі ўвагай валанцёры й выколіцы замка. Быў умацаваны верх слупка ўязной брамы, разбіты машынай, якая выязджала з замку. Нягледзячы на шматлікія просьбы фонду аб забароне ўезду транспарту на замак, машыны па-ранейшаму свабодна заязджаюць на замчышча, наносячы часам шкоду помніку гісторыі й архітэктуры.

 У выніку падрыхтоўчых працаў было ўпарадкаванае і само замчышча: абкошаныя замкавыя схілы, высечаныя   чартапалох і кустоўе. У сьпякотныя дні ў парку валанцёры з дапамогай мясцовых дзяцей палівалі дрэўцы, пасаджаныя, дзякуючы намаганням фонду, ў мінулым годзе.

За вясну й лета быў таксама праведзены значны аб’ём даследчых працаў на Любчанскім замку пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле Андруся Шулаева. Найперш былі закладзеныя шурфы на Брамнай і Кутняй вежы. А перад тым была зробленая адмысловая самадзейная люлька, на якой Андрусь і уздымаўся ўздоўж сцен Кутняй вежы. Нягледзячы на тое, што ён працаваў на трайной страхоўцы, а перад тым у люльцы дзеля праверкі яе на трываласць Выпрабаванне люлькі уздымаўся дырэктар Фонду, праца была вельмі небясьпечнай. У нармальных умовах гэтым займаюцца альпіністы, але ў фонда няма адкуль узяцца такім сродкам, каб аплаціць іх паслугі. Апроч таго, лепш за Андруся Шулаева, архітэктара, ніхто ня мог бы вызначыць дзе і як закладаць зандажы. Дадаткова былі зробленыя абмеры, неабходныя для стварэння праекту аднаўлення сцяны паміж вежамі і прыбудовы ля кутняй вежы,  абмеркаваныя тэхнічныя рашэнні, якія ўзніклі ў выніку папярэдняй працы над макетам прыбудовы, а таксама былі праведзеныя натурныя даследаванні аздаблення й тынкоўкі вежаў, у прыватнасці вызначаны форма й узор зграфіто на абедзьвюх вежах.

Але падрыхтоўка да жнівеньскіх летнікаў не абмежавалася фізічный працай. Кароткімі летнімі начамі, якія яшчэ больш скарачаліся праз увішнасць валанцёраў, што не стамляліся працаваць да 4-ай гадзіны ночы, нашыя героі яшчэ паспявалі спяваць песні ля вогнішча, гуляць у гульні і працаваць з тэкстам Статута такога ўжо блізкага летніка МГА “Гісторыка”. А дадатковую асаладу прыносілі салодкія пачастункі, якія ўласнаруч гатавалі дзяўчаты й хлопцы, - смачныя тарты і - як завяршальны акорд - аладкі па-каралеўску. Хто ведае, той зразумее, а хто не – вы маеце цудоўную магчымасць патрапіць праз два тыдні на валанцёрскі летнік і там даведацца і адведаць у тым ліку і гэтае. Далучайцеся!

 

Новости


 
 

viezha.jpg
viezha-pierad.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта