~ В начало ~ Контакты ~ Новости ~
  • Бел
  • Рус
Летнік БАСА
Saturday, 18 August 2007

Завяршыўся першы летнік 2007 г. у Любчы - летнік БАСА "Любча над Нёманам"

 

Замест запланаваных 10 дзён студэнты-архітэктары засталіся ў Любчы на 2 тыдні, каб паспець завершыць распачатыя працы, пра якія паведамлялася раней. Віка на прыдашку  Асаблівую падзяку фонд "Любчанскі замак" выказвае брыгадзе "высотнікаў" - Андрэю Вярыгу, Раману Забелу, Віке Розум - якія за гэтыя дні цалкам перакрылі рубэроідам брамную вежу разам з прыдашкамі пад чуйным кіраўніцтвам Івана Антонавіча Пячынскага, які распрацаваў і праверыў на сабе тэхналогію выхаду на дах і ўкладкі рубэроіда, і сам прымацаваў ніжні самы цяжкі яго шэраг. Фактычна яны ўратавалі брамную вежу, бо вада, якая пранікала скрозь струхлелы рубэроід, падточвала бэлькі апорнай канструкцыі даху і праз год-два дах мог абрынуцца.На даху

 

 

 

 

 

 

Яшчэ адной вельмі важнай працай, распачатай студэнтамі-архітэктарамі, сталася ўзвядзенне муру паміж вежамі. За час летніка расчысцілі і ўмацавалі больш за 5 мэтраў старога муру. Не спужала студэнтаў і неабходнасць выконваць усе замесы для выкладання пераходнага слою на муры ўручную : бетонамешалку атрымалася пазычыць не адразу і толькі на час. 

Закладанне мура

Мулярныя працы ішлі і на прыбудове да кутняй вежы, дзе патрэбна было дакласці некалькі шэрагаў муроўкі да неабходнай вышыні.

Падчас летніка адпрацоўваліся й тэхналогіі рэстаўрацыі некаторых элементаў аздобы замка. Былі падабраныя прапорцыі росчыны й вынайдзеныя спосабы нанясення зграфіто - адмысловага малюнка, выдрапанага/выразанага на тынкоўцы. Магчыма, ужо сёлета такое зграфіто будзе нанесенае на карнізы кутняй вежы.

Зграфіто

 

 

 

Новости


 
 

zamak-old.jpg
viezha_new.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта