~ В начало ~ Контакты ~ Новости ~
  • Бел
  • Рус
Летнік у Любчы

Фонд Любчанскі замак запрашае ў валанцёрскі летнік у Любчы з 1 па 15 жніўня 2010.

 

Вы  калі-небудзь бралі  ўдзел у рэстаўрацыі  сярэднявечных замкаў?

У вас ёсць такая  магчымасць!

Дабрачынны фонд “Любчанскі замак” арганізуе валанцёрскі летнік з 1 па 15 жніўня 2010. Месца – г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

У Любчы знаходзіцца  замак 15-16 ст., аднаўленне якога доўжыцца ўжо на працягу 8 гадоў сіламі валанцёраў.

Вы  можаце зрабіць свой унёсак!

Што патрабуецца ад вас:

    * любоў да Радзімы;
    * галава на плячах;
    * жаданне працаваць.

Што вас чакае:

    * будаўнічыя працы па аднаўленні сцен і вежаў замка;
    * археалагічныя раскопкі на замчышчы;
    * камунікацыя з цікавымі людзьмі;
    * песні увечары і г.д.

Удзельнікі летніку будуць узнагароджаныя значыкамі "Любчанскі валанцёр"

Для ўдзелу ў летніку  вы павінны запоўніць і даслаць нам анкету альбо падаць свае звесткі ў вольным выглядзе, пазначыўшы наступнае:

    * Імя, імя па бацьку, прозвішча;
    * Узрост
    * Месца працы/вучобы
    * Ці ёсць у вас досвед працы ў будаўнічай галіне

Калі ласка, загадзя азнаёмцеся з правіламі летнікаў на Любчанскім замку

Анкеты трэба даслаць  па адрасе Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script да 25 ліпеня.

Тэлефон для даведак: +375298829354 (Аляксей)
 

 

Новости


 
 

zamak-old.jpg
viezha_new.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта