~ В начало ~ Контакты ~ Новости ~
  • Бел
  • Рус
Любчанскі музей

Як будзеце наведываць Любчу, абавязкова завітайце ў Любчанскі народны музэй, які месціцца ў мясцовай школе. Заснаваны музэй быў яшчэ ў 1964 г. настаўнікам гісторыі Мікалаем Андрэевічам Вінарам. З цягам часу Любчанскі музэй зрабіўся адным з найбуйнейшых школьных музэяў Гарадзеншчыны.

Музэй налічвае некалькі заляў  : аддзел прыроды, аддзел даўніны, аддзел феадалізму, аддзел Вялікай Айчыннай вайны, аддзел сацыялістычнага руху й адмысловы аддзел дасягненняў Любчанскіх выпускнікоў.Музей у Любчы

Толькі ў музэі можна пабачыць макет замка ў Любчы, распрацаваны рэстаўратарамі ў 80-я гг. Побач захоўваецца той самы ўнікальны флюгер Любчанскага замка – адзіны знойдзены на Беларусі з геральдычным узорам.

Не менш цікавыя і астатнія экспанаты : калекцыя зброі часоў ВКЛ, этнаграфічныя прадметы, старонкі кніг, выдадзеныя ў Любчанскай друкарні ў XVII ст, а таксама рэчы савецкай эпохі і сучасных народных майстроў, мастакоў і скульптараў.  

 

Новости


 
 

viezha.jpg
viezha_new.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта