~ В начало ~ Контакты ~ Новости ~
  • Бел
  • Рус
Справаздача 2008

 

Афіцыйная справаздача фонду "Любчанскі замак"

Згодна з пералікам працаў па аб’екце Любчанскі замак., зацверджанага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у 2008 г. былі выкананыя наступныя працы.

На Кутняй вежы :
1.    Вырабленыя шаблоны для выканання карніза і малюнка зграффіта.
2.    Выкананыя працы :
•    Тынк карніза з выкананнем малюнка ў тэхніцы зграффіта паводле тэхналогіі, узгодненай з Міністэрствам Культуры;
•    Рамонт і падрыхтоўка 70 % паверхні знешніх сцен вежы пад тынк;
•    Тынкаванне 70 % паверхні знешніх сцен вежы;
•    Завершанае даследаванне па вызначэнні колеру афарбоўкі Кутняй вежы, малюнка зграффіта
•    Закупленыя грунт і фарба для завяршэння фасадных прац на Кутняй вежы
3.    Адноўленыя знешнія часткі дзвярнога праёма другога ўзроўня, аконнага праёма трэцяга ўзроўня і асобныя фрагменты сцен вежы.
4.    Адноўленая цагляная частка маршу ў прыбудове.
5.    Працягнута выраўноўванне пашкоджаных участкаў абарончых валоў і іх ачыстка ад зарасніку.
6.    Працягнутыя працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі замчышча і парку.

На Брамнай вежы :
•    Скончаны дэмантаж галерэі паміж флігелем і Брамнай вежай;
•    Зробленыя рыштаванні для падняцця і ўстаноўкі бэлек перакрыцця на чацвертым узроўні вежы;
•    Усталяваныя бэлькі перакрыцьця чацвёртага ўзроўня вежы, па іх насланая чарнавая падлога;

Дадаткова да Плана выкананыя працы:
•    Выраб рыштаванняў для рамонту і падрыхтоўкі паверхні знешніх сцен пад тынкаванне Кутняй вежы;
•    Перанос рыштаванняў для афарбоўкі паверхні знешніх сцен Кутняй вежы;
•    Частковая падсыпка грунту аголеных участкаў падмурка паўднёва-заходняй абарончай сцяны;
•    Выраб прыстасавання для пад’ёму будаўнічых матэрыялаў на Брамную вежу;
•    Працяг касметычнага рамонту другога паверха памяшканняў флігеля, дзе падчас працы жывуць валанцёры;
•    Працяг працы па падрэзцы дрэваў і даглядзе 350 саджанцаў, высаджаных у 2005 г. замест загінулых дрэваў у парку
•    Працяг даследаванняў гісторыі Любчы і замка

У справаздачным годзе ўсе працы арганізаваў і кантраляваў заснавальнік Фонду. Ён зладзіў 23 выезды на замак па выходных і святочных днях, падчас якіх адпрацавана 200 чалавека-дзён. У валанцёрскіх летніках прынялі ўдзел 83 валанцёры, якія адпрацавалі 710 чалавека-дзён. Усяго ў 2008 г. адпрацавана 910 чалавека-дзён. Агулам за 6 год безаплатна адпрацавана больш за 3959 чалавека-дзён, а ў працах прыняло ўдзел больш за 540 валанцёраў.

Атрыманая фінансавая дапамога на суму 25 000 000 руб.

Атрыманая безграшовая дапамога матэрыяламі на суму 2 300 900 руб.

У 2008 г. агулам выкана працаў на суму 45 270 548 руб.

 

 

Новости


 
 

viezha.jpg
viezha_new.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта