~ В начало ~ Контакты ~ Новости ~
  • Бел
  • Рус
Планы 2008

     План працы Фонда Любчанскі замак на 2008 год

Прасіць Наваградскі выканаўчы камітэт :

1. пра распрацоўку канцэпцыі (умоваў тэндэра) на перадачу аб'екта Любчанскі замак магчымым інвестарам
2. выканаць прадпісанне Міністэрства Культуры аб абмежаванні ўезду транспарта на тэрыторыю Замка і Парку

Прасіць Любчанскую пасялковую раду :
1. аб спрыянні ў перадачы адкідаў жалеза-бетонавых пасынкаў, бута, камення, пабудоваў пад знос, якія могуць быць разабраныя і выкарыстаныя ў якасці будаўнічага матэрыялу
2. аб замацаванні тэрыторыі Замка і Парку за УПК, Любчанскай сярэдняй школай і прадпрыемствамі

Правесці ў ліпені-жніўні 2008 г. два студэнцкія летнікі.

Працягнуць даследаванні на прадмет вызначэння афарбоўкі і ўзораў зграфіто, аўтэнтычных прахонаў вокнаў і дзьвераў Брамнай вежы

Ад мая 2008 г. распачаць рэстаўрацыйныя працы, згодна плану навуковага кіраўніка і атрыманым дазволам ад Міністэрства Культуры :

1. пачаць аднаўленне фахверкавай часткі прыбудовы Кутняй вежы
2. аднавіць ваконны прахон трэцяга ўзроўня і дзвярны прахон другога ўзроўняў Кутняй вежы
3. распачаць вонкавую тынкоўку сцен і карніза Кутняй вежы з выкананнем малюнка ў тэхніцы зграфіта
4. дэмантаж закінутай туалетнай ямы і адстойнікаў ад яе, пабудаваных ў 50-я гады каля Кутняй вежы

Пры знаходжанні грашовых сродкаў :
5. працягнуць узнаўленне абарончага муру і яе падмуркаў
6. працягнуць выраўніванне пашкоджаных участкаў абарончых валоў і яе ачысткі ад зарасцяў
7. працягнуць працы па дабраўпарадкаванні парку наўкол замка

Рэстаўрацыйныя працы на 2008 г.

Для рэалізацыі мэтаў і задач фонду чальцам Апякунскай рады і Кіраўніцтва праводзіць працу па прыцягненні спонсарскіх сродкаў

 

Новости


 
 

zamak-old.jpg
viezha-pierad.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта