~ На пачатак ~ Кантакты ~ Навіны ~
  • Бел
  • Рус
Любча : гісторыя і адраджэнне
"...Як адмовіцца ад наведання Любчы,
 дзе ў глыбокай старажытнасці быў сабор,
 дзе ў паганскай Літве часоў Міндоўга
 высока ўзнёс біскупскую годнасць Віт Дамініканін <...>,
дзе яшчэ засталіся руіны радзівілаўскага замка..."
Уладзімір Сыракомля

 
Любча - невялікае мястэчка на беразе Нёмна зь велічнай гісторыяй. Тут нарадзілася каханне Міндоўга  да  Марты - яго будучай жонкі і першай каралеўне ў гісторыі ВКЛ. Магчыма, менавіта тут адбылося хрышчэнне Міндоўга і яго баяр. Прынамсі, дакладна вядома, што ў Любчы была ў той час сталіца Літоўска-Рускага біскупства на чале з Вітам і першы дамініканскі кляштар.

Любчу ўважалі за свой духоўны цэнтр пратэстанты эпохі Рэфармацыі, тут праводзіліся сіноды-дыскусіі, друкаваліся духоўныя і свецкія кнігі, ствараліся музычныя і літаратурныя шэдэўры  Адраджэння. Любчанскі замак быў адной з рэзідэнцыяй Радзівілаў, тут захоўваўся каштоўны збор сямейных рэліквій і твораў гісторыі й мастацтва гэтага магутнага роду.

На жаль ХХ стагоддзе прынесла занядбанне, адмаўленне ад уласнай гісторыі. Панішчаныя святыні - цэрквы і касцёл, пабураны замак. Забытае багатае мінулае.

Але Любча - гэта мястэчка, дзе нараджаецца ня толькі каханне, але і вера, і надзея. Вера ў адраджэнне.
На пачатку ХХІ ст. у Любчанскі замак вяртаецца жыццё. Замак зноў ператвараецца ў асяродак духоўнасці, на гэты раз дзякуючы валанцёрскаму руху, які запачаткаваў мясцовы жыхар - Іван Антонавіч Пячынскі.

Гэта першая на Беларусі ўдалая спроба ўзнаўлення замка прыватнымі сіламі. Чацверты год запар на замку збіраюцца валанцёры з усёй Беларусі. Чацверты год запар, дзякуючы бескарыслівай дапамозе, жыве надзея на аднаўленне замка.
Мы запрашаем далучацца да нашай ініцыятывы. Фізычна, маральна, фінансава - любы ўнёсак будзе ацэнены і з удзячнасцю прыняты.
Годзе будаваць паветраныя замкі, адновім іх сапраўднымі - з цэглы і дрэва!

 

Навіны


 
 

zamak-old.jpg
viezha-pierad.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта