~ На пачатак ~ Кантакты ~ Навіны ~
  • Бел
  • Рус

Усяго 48 допісаў у гасцёўні.
Pages: « 1 2 3 4 5 »

 Автор: Volha з Miensk  Напісана: Fri 18 Sep 2009 09:29:51 EDT

http://www.ng.by/ru/issues/?art_id=37214  
http://ctv.by/news/~group__m11=287~page__n16=1~news__n16=24753  
http://www.ont.by/news/our_news/0046583/  
 
СМІ пра Любчу


 Автор: Volha з Miensk  Напісана: Fri 18 Sep 2009 18:44:45 EDT

Вітаю! Вельмі прыемна бачыць, што нарэшце аднавіў сваю працу сайт, ды на ім пасьля перапынку ў год пачала зьяўляцца інфармацыя. Дзякуй!  
Але трошкі дзівіць зьмест некаторых матэрыялаў, зьмешчаных на сайце:  
http://lubcza.org/padzjaka/padzjaka-valancyoram-2009.html  
Вельмі бянтэжыць тое, як пададзена інфармацыя пра студэнцкія летнікі архітэктараў ды гісторыкаў. Хтосьці без фанабэрлівасьці працуе ўжо шосты год запар цягам усяго году ды не патрабуе аніякае рэклямы, хтосьці зьяўляецца калі-некалі ды... Наўпрост крыўдна... Эх Вы!  
 
Удзячная за ўвагу.
______________
Адміністратар: шаноўная Вольга, калі Вы шосты год працуеце на замку і лічыце, што Вашую працу незаслужана абыходзяць увагай, калі ласка, дашліце нам свой матэрыял, мы з радасцю размесцім яго на сайце


 Автор: Таццяна   Напісана: Tue 15 Sep 2009 02:05:33 EDT

Любча - чароўннае месца. Адныя буслы тут чаго вартыя! Ніколі іх столькі не бачыла. 
Праца ў замку ідзе, калі лічыце, што надта марудна і слаба - прыяжджайце і паглядзіце, як мяняецца замак. Мне падаецца, ёсць нагода для аптымізму.


 Автор: Kuzzy з Менск http://jivebelarus.net Напісана: Fri 31 Jul 2009 11:45:22 EDT

Дзякуй за Вашу працу, жыве замак у Любчы, жыве Беларусь!


 Автор: Маісееў Васіль з Мінск http://cvarc@tut.by Напісана: Mon 13 Jul 2009 19:58:32 EDT

Нашы суседзі - літоўцы - адзначылі 1000-дзе дзяржаўнасці. А мы - ні бы ні прычым. Гэта ж наша свята. Міндоуг раптам стаў жамойтам - Міндоўгасам. Вільна - Вільнюсам. Вітаўт - Вітаўтасам. Нашу гісторыю крадуць. А мы маўчым. Нават, віншуем суседзей з іх святам. Маю наўвазе тэлебачанне. Што гэта ў нас за самапрыніжэнне? Нас ніхто не будзе паважаць, калі мы не будзем паважаць самі сябе.  
Я звяртаюся да гісторыкаў, якія маюць дачыненне да гэтага праекта. Як я ведаю яны маюць пэўны статус у навуковым асяроддзі. Што робіцца? Я ж нічого новага не паведаў. У літаратуры ўсе напісана, энцыклапедыіі і інш.  
Даражэнькія гісторыкі. Калі вы будзеце маўчаць, то пройдзе пэўны час і усе будуць лічыць, што беларусы - гэта сумесь суседзей, якіх ўсе ганьбавалі, прыніжалі. У лапцях і з дудкай... А ездзіць да нас будуць, толькі дзеля агратурызму. Сена, шкварка і гарэлка. І раней як з 17 года 20 стагоддзя - нас увогуле не было...


 Автор: Сіні з Іўе  Напісана: Thu 25 Jun 2009 09:20:40 EDT

Трэба будзе калі-небудзь наведаць гэтыя прыгожыя мясьціны


 Автор: Маісееў Васіль з Мінск http://cvarc@tyt.by Напісана: Sat 13 Jun 2009 12:39:59 EDT

Прыемна было бачыць тэлеперадачу "Контуры" з удзелам Пячынскага. Справа ў незаняпадзе!!! І ў дадатак - на пасаду міністра культуры назанчаны Латушка, малады хлопец з актыўнай пазіцыяй. Мабыць хутка справы у адраджэнні Спадчыны пойдуць лепш.


 Автор: Юра з Лида  Напісана: Fri 08 May 2009 11:20:50 EDT

Если так, чего нам в Европу ездить. У нас то же замков тьма. И история, позавидует любая европейская держава. И приведения... Кстати. приведения есть? В Любче то? )))...


 Автор: Маісееў Васіль Вікта з Мінск http://cvarc@tyt.by Напісана: Tue 16 Jun 2009 22:57:49 EDT

Цікавыя людзі істоты. У сваіх няўдачах яны абвінавачваюць усіх, акрамя сябе. А што робіцца на самой справе?  
Аднаўленне замчышча ў Любча, на мой погляд, не павінна суправаджацца некімі сур’езнымі перашкодамі. Гэта не такі вялікі аб’ект, як, напрыклад, замчышча ў Наваградку. Фінансавы[цензура]іванняў вялікіх нятрэба. Гістарычная каштоўнасць Любчанскага замку нічым не меньшая, чым вядомых гістарычных аб’ектаў – замку ў Нясвіжы ці Міры. Есць пэўная колькасць энтузіястаў, якія маюць вялікае жаданне аднавіць гэты гістарычны помнік: хто справай, а хто словам (што таксама немалаважна). Такім чынам, ніякіх сур’езных перашкод няма. 
Але з усяго вышэй сказанага, мала хто даведваецца, што аднаўленне замка ў Любча можа стаць і высокадаходным камерцыйным праектам… 
Любча знаходзіцца ў адным з самых найпрыгажэйшых мясцін нашай краіны. Бацька-Нёман датуляецца да замкавага узвашша сваім магутным целам. За ракой пралягаюць бязмежныя лугі, якія ў весну затапліваюцца і відавоку адчыняецца найпрыгажэйшы краявід: нібы мора падышло да замкавала ўзвышша. Блакіт неба адлюстроўваецца так яскрава, што вочы наведвальнікаў так сама становяцца блакітнымі. Тут адчуваеш сябе вялізным, значным. На душы спакой і вера у будучыню. Адчуваеш сувязь з слаўным мінулым, продкамі, іх ахову і падтрымку.  
Паблізу з Любча (нават і ў самім паселішчы), і ўздоўж Нёмна, знаходзяцца збудаванні абарончага тыпу часоў першай сусветнай вайны, якія (пры жаданні) так сама можна аднавіць. Лінія Сталіна ля Мінска ўжо сення прыносіць пэўны даход – і фінансавы і духоўны. 
Каля Любча есць і другія гістарычныя збудаванні. Напрыклад, у паселішчы Шчорсы. У замаку ў Шчорсах беларусска-польскі паэт Адам Міцкевіч напісаў паэму “Гражына”. Палякі вельмі шануюць памяць А. Міцкевіча. Шматлікія дэлегацыі амаль штодзенна наведваюць Наваградак, фарны касцел, дзе быў хрышчаны маленькі Адам. Наваградак недалека ад Шчорсаў і Любча, таму наведальвальнікаў з-за мяжы можна было б вазіць і сюды.  
Каля Любча знаходзіцца Налібоцкая пушча. Паляванне забяспечыць пэўны даход для Любчанскага комплекса (дамо яму такую назву). Ужо сення Любча наведваюць госці з-за мяжы (Рассея, Германія і інш.) з мэтай адпачыць, заняцца рыбнай лоўляй і паляваннем. Развіцце такога турызму дасць працоўныя месцы для жыхароў не толькі Любча, але і другіх паселішч. Гандль, народныя рамества, развіцце сеткі гасцеўняў, рэстаранаў. Тым больш, что Любча – гэта аграгарадок. І сюды ўрадам плануюцца нейкія фінансавыя сродкі на развіцце дабрабыту насельніцтва. Моладзь не будзе бегчы ў гарады, зоймецца справай; знізіцца алкагалізм, пачнецца прырост насельніцтва. 
Такім чынам, аднаўленне замку ў Любча, іншых тутэйшых гістарычных аб’ектаў дасць нейкі штуршок у аднаўленні дынамічнага жыцця ў гэтым мястэчку. Калі праект будзе пленным, то неўзабаве і адновіцца замак у Наваградку – калыске беларусскай дзяржаўнасці. 
Давялося пазнаеміцца з палкоўнікам запаса Пячынскім Іванам Анатольевічам. У вежы Любчанскага замка, за працай. З размовы дазнаўся, што асноўная праблема на сення – гэта адсутнасць навуковага кіраўніка праекту. Устае пытанне – дзе нашыя хваленыя барацьбіты за гістарычныя каштоўнасці; дзе навуковыя супрацоўнікі; дзе дэмакраты, якія так “хвалююцца” за адраджэнне нацыянальнай свядомасці? Чаму аднаўляе замак – ваенны, а не архітэктары, гісторыкі? Прычым – адзін! Пытанні застаюцца без адказу… 
Адказваю на адно пытанне, якое прагучала у пачатку пісьма. Трэба не ныць, не скардзіцца на свой цяжкі лес, а працаваць. Кожны здольны ўнесці свой уклад у будаўніцтва нашай радзімы. І не важна які гэта ўклад: выхаванне дзетак, дагляд за чысціней вуліц ці кіраўніцтва вялікім прадпрыемствам. Гэта абавязковыя элементы адзінай, пакуль што неідэальнай сістэмы – Беларусі. 
Напрыканцы, хацелася б падзякаваць усіх, хто вядзе такую справу. Дай Бог вам здаро’ўя і ўдачы ў вашых вельмы патрэбных для нашага грамадства пачынаннях. 
Дацэнт, к.т.н.


 Автор: Алесь з Мінск  Напісана: Sun 03 May 2009 10:41:16 EDT

Цікавая гісторыя Любча. Але, мне здаецца, цікавая яна толькі для адзінак. Як бачна з фотаздымкаў будаўніцтва ідзе марудна. Сайт не аднаўляецца.  
Сусветны крызіс. Фінансавы. Аднак страшней за ўсе крызіс духоўны. І каб не страціць гэтую духоўнасць, не трэба шмат грошай. Трэба мець некую годнасць і … жаданне зрабіць свет лепшым. Ці, хоць бы, не перашкаджаць тым, хто робіць яго лепшым.  


Навіны


 
 

zamak-old.jpg
viezha-pierad.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта