|
Справаздача фонду за 2010 год |
Справаздача фонду за 2010 год
Мінулы 2010 год стаў надзвычай выніковым для Любчанскага замка.
Згодна з планам на 2010 г. выкананы наступныя працы:
1. Прадоўжана праца па распрацоўцы канцэпцыі прыстасавання і рэстаўрацыі замка.
2. На кутняй вежы:
- знята рыштаванне з самой вежы;
- абустроена рыштаванне на прыбудове і пасля выканання работ яно дэманціравана;
- патынкавана, пашпаклявана і пафарбавана фахверкавая частка прыбудовы;
- абустроены часовая лесвіца і даховачнае пакрыццё фахверкавай часткі прыбудовы;
- праведзена частковае (95%) тынкаванне другога ўзроўню;
- скончана ўзнаўленне ніжняй часткі паўднёва-заходняй сцяны 10 кв.м., на глыбіню да 0,3 м яе грунтоўка, тынкоўка саніруючай тынкоўкай і пафарбоўка;
- выкананы ніжні адліў з выкарыстаннем плоскай дахоўкі;
- падрыхтаваныя балкі перакрыцця трэцяга ўзроўню да насціла падлогі;
- ажыццяўлены часовы насціл чыставой падлогі на трэцім узроўні.
3. На Брамнай вежы:
- устаноўлена рыштаванне да другога ўзроўня і часткова да трэцяга ўзроўня, гэта 90% працы па рыштаванню;
- даследаваны і зафіксаваны вобласці на сценах, на якіх мела месца зграфіто;
- вызначаны і зафіксаваны месцы для выканання дастатковых зандажэй.
4. Працягнена ўзнаўленне фундамента паўднёва-заходняй абарончай сцяны. Узноўлена 37 метраў фундамента і сцяны да вышыні 0,8 метра ад ўзроўня замчышча з агульным аб’ёмам цагляна-бутавай кладкі 103,7 куб. м.
На ўзноўленым фундаменце (сцяне) зроблена часовая абарончая кроўля з дахоўкі.
|