~ В начало ~ Контакты ~ Новости ~
  • Бел
  • Рус
Справаздача - 2007

     Пералік асноўных працаў, выкананых Дабрачынным фондам "Любчанскі замак" у 2007 годзе

    На працягу 2007 году у адпаведнасці з плянам, зацверджаным навуковым кіраўніком Любчанскага замка, былі выкананыя наступныя працы :

  • У Кутняй вежы

    • выкладзены марш уваходу у сутарэньні першага ўзроўню;

    • узнятая на 0,5 мэтры прыбудова Кутняй вежы і спраектаваная будова яе фахверкавай часткі;

    • ліквідаванае падцяканне даху каля коміна;

    • комін абаронены ад вільгаці і птушак;

    • карніз і сьцены вежы на 1 мэтр ад карнізу падрыхтаваныя да тынкоўкі;

    • на 70 % закладзены прахон вакна трэцяга ўзроўню;

    • ўсталяваныя 5 часовых дзьвярэй;

    • вызначаная афарбоўка сьцен і зафіксаваныя рэшткі зграфіто ля байніц

  • У Брамнай вежы:

    • пастаўленыя рыштаванні на верхнім узроўні вежы

    • зроблены рамонт элементаў кроквеннай сыстэмы, якія пагнілі з прычыны працяканьня даху

    • пакладзенае на дах новае пакрыцьцё з рубэроіду

    Паміж Кутняй і Брамнай вежай пачатае аднаўленне падмуркаў абарончага муру. Адноўлена 13,5 м падмуркаў і па ім выведзены мур на вышыню 0,8 м ад узроўню замчышча

    Працягнутыя працы па ачыстцы ўсходняга і заходняга валаў ад зарасцяў, самасейных дрэваў і кустроўя, а таксама па выраўноўванні пашкоджаных паверхняў валоў

    Дадаткова да плану зробленыя працы :

  • зроблены макет фахвэркавай часткі прыбудовы Кутняй вежы і фрагмента абарончага мура

  • праведзеныя натурныя даследаванні з фотафіксацыяй зграфіто Брамнай і Кутняй вежаў 

  • выкананая праверка фізіка-хімічных даследаванняў будаўнічых рошчын

  •  выкананыя зандажы тынковачнага слою вонкавых сцен Кутняй і Брамнай вежы

  • закладзены неаўтэнтычны дзвярны прахон першага ўзроўню Брамнай вежы 

  • зробленая часовая лесвіца для выхаду на другі ўзровень Брамнай вежы

  • усталяваныя вокны на трэцім узроўні Брамнай вежы і часовы ветранік

  • працягнутая праца па падрэзцы дрэваў і догляду флянсаў, пасаджаных у 2005 г.

  • вырабленыя электрамеханізмы для пад'ёму будаўнічых матэрыялаў для будаўніцтва мура

  • нарыхтавана 30 м3 драўніны для будаўніцтва фахверкавай часткі прыбудовы Кутняй вежы

  • зроблены касметычны рамонт другога паверха корпуса, дзе падчас правядзення прац пражываюць валанцёры

  • у выніку зацягнутага ліставання атрымалася дабіцца ад мясцовых ўладаў зносу прыбіральні з падмуркаў трэцяй вежы Любчанскага замка і яго абуладжання за межамі замчышча

  • перададзеная мясцовым уладам праграма адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны г.п. Любча, распрацаваная дырэктарам фонду І. Пячынскім

  • працягнутыя гістарычныя даследаванні Любчы і Любчанскага замка

    Пакуль мы не знайшлі ў мясцовых уладаў разумення па пытаннях:

  • перададзенай праграмы духоўнага адраджэння Любчы

  • аб далейшай перспектыве Любчанскага замка і ролі Дабрачыннага фонду "Любчанскі замак"

  • замацавання тэрыторыі замка за Любчанскай школай, УПК і прадпрыемствамі дзеля падтрымання парадку на замчышчы. Напрыклад, УПК магло б абкашваць валы, а школа - узяць шэфства над пасаджанымі ў парку 350  дрэўцамі

  • абмежаваня ўезду на тэрыторыю замчышча, як таго патрабуе прадпісанне Мінкультуры № 0106/797 ад 13.06.2003

  • усталявання шыльды на Любчанскім замку з пазнакай яго статусу як гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскай катэгорыі

  • абуладжвання дадатковага асвятлення замчышча з усталяваннем вулічнага ліхтара на Брамнай вежы

    Просім мясцовыя ўлады звярнуць увагу на тое, што праз лакальныя пашкоджанні даху палаца (цяперашні УПК) у асобных месцах зацякаюць карнізы, франтоны і ўчасткі даху каля комінаў. Гэты нескладаны рамонт можна зрабіць малымі сродкамі і папярэдзіць горшыя наступствы.

   Значную дапамогу Фонду аказвае кафедра БНТУ (Кожар В., Трацэўскі У., Згіроўскі А.), дырэктар Цэнтра па рэгенерацыі тэрыторый і ландшафтаў Кропатаў А., чальцы Апякунскай рады Фонду Гілеп В., Адамовіч С., Красоўскі У. Асабліва варта адзначыць бескарыслівую, сумленную працу навуковага кіраўніка Любчанскага замка Баркуна Л. З чальцоў Праўлення Фонду не страцілі ініцыятывы і рэальна працуюць М. Плескачоў, Г. Пячынскі,М. Пронька, А. Шулаеў.
    Як і ў папярэднія гады, штотыдзень, у тым ліку і ў выходныя, усе працы, якія праводзіліся на замку з удзелам валанцёраў, арганізоўваў і кантраляваў заснавальнік Фонду Пячынскі І. Дадаткова ён арганізаваў 15 выездаў на замак у выходныя і святочныя дні, гэта 34 дні, за якія адпрацавана ня менш за 100 чалавека-дзён.

    Адбыліся 2 валанцёрскія летнікі, арганізаваныя Моладзевым Грамадскім Аб'яднаннем «БАСА» (01.08 – 12.08.2007, 31 чалавек, 180 чал. дзён) і «Гісторыка» (13.08 – 31.08.2007, 126 чалавек (40 чальцоў арганізацыі і 86 далучыўшыхся да іх), 560 чал. дзён). Агулам у працах прынялі ўдзел больш за 150 валанцёраў. Адпрацавана 840 чал. дзён.

    Разам з тым неабходна адзначыць, што нягледзячы на неаднаразовыя вусныя папярэджанні, кіраўніцтва МГА "Гісторыка" дапускала распаўсюд у СМІ не заўсёды праўдзівай і не  ўзгодненай з кіраўніцтвам фонду інфармацыі пра хаду працаў на Любчанскім замку, неаб'ектыўна ацэньвае свой унёсак. Падчас летнікаў асобныя валанцёры пыталіся палітызаваць, за што былі адлучаныя ад працы, тым не менш фонду былі зробленыя заўвагі прадстаўнікамі Наваградскага РВК. Складаецца ўражанне, што рэстаўрацыйныя працы і месца для пражывання на Любчанскім замку выкарыстоўваецца кіраўніцтвам "Гісторыкі" для ўмацавання шэрагаў сваёй арганізацыі. Таму, нягледзячы на тое, што валанцёры "Гісторыкі" за 2006-2007 гг. аказала значную дапамогу на замку, мы вымушаныя вынесці на абмеркаванне пытанне пра далейшае супрацоўніцтва з гэтай моладзевай арганізацыяй.

    У 2007 г. фонд атрымаў фінансавую і матэрыяльную дапамогу ад

Інстытуту рэгенерацыі ландшафтаў і тэрыторый (Кропатаў А.) – 1 000 000 рублёў
Янковіча С. – 150 000 рублёў
Пячынскага І. – будаўнічыя матэрыялы - 4 618 970 рублёў
ТАА “Татат” – прадастаўленне памяшкання пад офіс для дзейнасці фонду - 1 200 000 рублёў

Былі вернутыя 57 360 рублёў за паддоны.

Дапамогу фонду з боку заснавальніка фонду ў 2003-2007 гг. скалала больш за 6 млн 900 тысячаў рублёў 

За 2007 г. атрымана
дармовая фінансавая дапамога на суму  1 207 360 рублёў
 дармовая нефінансавая дапамога на суму  5 818 970 рублёў
 
 Выканана працаў на суму19 936 464 рублёў
 Актывы фонду павялічыліся на суму
  26 963 603 рублёў
  зь іх засвоена
 26 596 490 рублёў
 Усяго з пачатку дзейнасці фонду атрымана дармовая фінансавая дапамога на суму 2 547 360 рублёў
  дармовая нефінансавая дапамога на суму15 564 900 рублёў
  Выканана працаў на суму52 668 022 рублёў
   
 

Новости


 
 

viezha.jpg
viezha_new.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта