~ На пачатак ~ Кантакты ~ Навіны ~
  • Бел
  • Рус
Справаздача - 2006

 Справаздача фонду "Любчанскі замак" за 2006 г.

    У 2006 г. фонд “Любчанскі замак” выканаў наступныя працы

1. па рэстаўрацыі элементаў Кутняй вежы :

  • адноўленыя сцены і прахон уваходу ў сутарэнні

  • адноўленая ўваходная арка сцяны падвальнага памяшкання і арка паміж сценамі ўваходу ў сутарэнні

  • адноўленыя да вышыні 2,4 м ад узроўня зямлі сцены з аркай уваходу ў сутарэнні і аркай уваходу ў прыбудову

  • адноўлены прахон уваходу ў памяшканне першага паверха

2. зробленая маланкаахова ад ветраніка да сярэдзіны паўднёвай сцяны Кутняй вежы

3. зачаканеныя і пафарбаваныя стыкі прымыкання дахоўкі да даху

4. завершаная ачыстка ўсходняга і заходняга валоў ад зарасцяў і дрэваў

5. часткова адноўленыя пашкоджаныя часткі абарончых валоў

6. зроблены мядзяны конус завяршэння Кутняй вежы

7. мадэрнізаванае паваротнае прыстасаванне ветраніка

8. падведзенае вулічнае асвятленне і ўсталяваны ліхтар на другім паверсе УПК для асвятлення замчышча

9. слабаточны часовы кабель заменены на чатырохжыльны для выкарыстання яго на сталай аснове

10. зробленыя падрыхтоўчыя працы для рамонту даху Брамнай вежы

11. з удзелам Заснавальніка па тэме Любчанскі замак студэнтамі Нацыянальнай Акадэміі мастацтваў выкананыя 2 дыпломныя праекты

    Пакуль мы не знайшлі ў мясцовых уладаў разумення па пытаннях:

  • передачы фонду для працягу праектных прац макета замка, які мог бы служыць добрым магнітам для прыцягнення студэнтаў да працягу праектных распрацовак

  • абуладжвання выграбной прыбіральні. У дадзены момант часовая, невыграбная прыбіральня зробленая на падмурках трэцяй вежы, побач з пітным калодзежам у які, як сказана ў Заключэнні па даследаванні грунтоў Любчанскага замка, ёсць рызыка патраплення фекалій

  • замацавання тэрыторыі замка за Любчанскай школай, УПК і прадпрыемствамі. Варта адзначыць, што УПК, якое базуецца на замку, не праяўляюць ініцыятывы ў падтрымцы парадку. Мяркуем, што яны могуць абкашваць вычышчаныя намі валы.

    Добрыя адносіны склаліся ў кіраўніцтва фонду з навуковым кіраўніком Любчанскага замка. Ён не пазбаўляе нас ініцыятывы, паўсталыя пытанні вырашае своечасова, хоць і працуе задарма. У 2005-2006 г. Леанід Баркун неаднаразова выязджаў на замак для кантролю і вырашэння бягучых пытанняў.
    Актыўна дапамагалі чальцы Апякунскай Рады, асабліва В. Харавец, у любы момант адгукаецца У. Гілеп, У. Красоўскі. Варта адзначыць, што з чальцоў Кіраўніцтва фонду не страцілі ініцыятывы і рэальна працуюць па замку Г. Пячынскі і А. Шулаеў.
    Бесперапынна 43 дні (з 29.06 па 10.10.2006) з ранку да вечара, у тым ліку і ў выходныя, працаваў сам і кіраваў працамі валанцёраў Заснавальнік Фонду. Апроч таго на працягу году ён 8 разоў арганізоўваў працы на замку па 3 і больш чалавек зборнымі брыгадамі кожныя выходныя дні па лістапад. У ходзе такіх выездаў на замку было адпрацавана не менш за 100 чал. дзён.

   Вялікую дапамогу нам аказвае МГА “БАСА” (з 01.08 па 11.08 адпрацавалі 31 чалавек, 279 чал. дзён) і “Гісторыка” (з 14.08 па 30.08 адпрацавалі 70 чалавек, 741 чал. дзён). Усяго ў працах прынялі ўдзел больш за 105 валанцёраў.

    Фонд атрымаў дармовую фінансавую дапамогу ад УП “Тэхнасувязь” на суму 700 000 рублёў і нефінансавую ад І. Пячынскага, ІП Марцуля, Любчанскай  пасялковай рады і калгасу “Прынёманскі”.

За 2006 год атрымана   
 фінансавая дармовая дапамога на суму  700 000 рублёў
  працэнты з банка 1105 рублёў
 нефінансавая дармовая дапамогу на суму
 9 745 930 рублёў
  Выканана прац на суму
 10 768 638 рублёў

 

 

Навіны


 
 

viezha.jpg
viezha_new.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта