~ На пачатак ~ Кантакты ~ Навіны ~
  • Бел
  • Рус
Справаздача-2003

Асноўныя працы, выкананыя фондам "Любчанскі замак" і валанцёрамі за першы працоўны сезон на Любчанскім замку (чэрвень - кастрычнік 2003 г.)

Рэстаўрацыйныя працы былі распачатыя фондам ў 2003 годзе.

На першым этапе былі выкананыя працы па кансервацыі брамнай і кутняй вежаў замка. З брамнай вежы былі знятыя пакінутыя мінулымі рэстаўратарамі рыштаванні 80-х гадоў, якія струхлелі і зрабіліся непрыдатнымі для далейшага выкарыстання.

Асноўная частка працы прыйшлася на Кутнюю вежу, ад якой на той час засталіся фактычна чатыры сьцяны - без даху і перакрыцьцяў паміж паверхамі, да таго ж з гіганцкай сьметніцай унізе, у склепе вежы.

Таму, у першую чаргу, былі ўзведзеныя рыштаванні вакол вежы, затым укладзеныя бэлькі перакрыццяў першага і трэцяга паверхаў, каб па іх наслаць падлогу.

Маючы доступ да верхніх паверхаў, зрабілася мажлівай праца над узнаўленнем даха кутняй вежы. Ушчэнт разбураную муроўку сценаў часткова замянілі і выклалі карніз, і ўжо на яе абаперлі канструкцыю новага даха, які да канца лета быў ашаляваны дошкамі.

У тое ж лета 2003 года былі часткова ўзноўленыя коміны на першым і другім паверхах замка.

Для ажыццяўлення ўсіх гэтых працаў на самы верх вежы было паднята больш за 71 тону будаўнічых матэрыялаў.

Усе працы праводзіліся чальцамі фонда і студэнтамі розных ВНУ Беларусі, якія прыязджалі ў Любчу на практыку (студэнты-архітэктары БНТУ) і ў якасці добраахвотных памочнікаў.

На працягу восені, валанцёры і чальцы фонда, прыязджаючы на выходныя, вывезлі каля 90 тон смецця, узнятага з 5-метровай глыбіні вежавага склепа.

У працах на Любчанскім замку ўдзельнічалі добраахвотнікі. Асноўную дапамогу аказаў дырэктар фонда - Іван Антонавіч Пячынскі, які на ўласныя грошы набываў будаўнічыя матэрыялы, аплочваў часткова харчаванне валанцёраў, а таксама выдаткі па працы фонда.

Падтрымалі ініцыятыву фонда "Любчанскі замак" і ЗАА "Трэстпрамстрой", перадаўшы рэстаўратарам цэглу, цэмент і рубероід, Наваградскі лесгас, які забяспечыў лесам і піламатэрыяламі.

 

Навіны


 
 

zamak-old.jpg
viezha_new.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта