|
Амаль кожныя выходныя верасня адбываліся выезды валанцёраў на Любчанскі замак.
За гэты час быў распачаты новы адказны этап аднаўлення Кутняй вежы замка - запаўненне фахверкавага каркаса прыбудовы. Выкладанне сцен фахверкай прыбудовы патрабуе вялікай руплівасці і ўважлівасці ў выкананні, і таму прасоўваецца досыць паволі, у выніку, працы зацягваюцца да позняй ночы. Але вялікае дасягненне ўжо ёсць : фахверк запоўнены на 60 %! Далейшыя поспехі залежаць ад людзей, якія здолеюць сабрацца на дапамогу на выходныя ў кастрычніку. Таму запрашаем усіх далучацца!
У верасні нарэшце завяршылася праца над комінам Кутняй вежы : ён быў патынкаваны, а зверху на ім была ўсталяваная абарона ад птушак і вільгаці. Дзякуючы завяршэнню працаў над зграфіта, нарэшце атрымалася распачаць даўно задуманае зняццё рыштаванняў, якія прастаялі 7 (!) год і ўжо пачалі выклікаць заканамерныя хваляванні што да сваёй надзейнасці. Кіраўнік фонду Іван Пячынскі з дапамогай Міколы Рудакоўскага зняў першы, самы верхні шэраг рыштаванняў. Працягваюць тынкавацца сцены ўнутры прубудовы і абарончы мур, а таксама лекавацца сцены Кутняй вежы. Дзякуй вялікі Ніне Максімаўне і Міколу Рудакоўскам. Дзякуем усім валанцёрам, якія прыязджалі на вераснёўскія выходныя ў Любчу |