Адкуль пайшла Любча Нікога мой народ не заваёўваў Сябе, як мог, ён толькі бараніў Ад ворагаў зямлю сваю ахоўваў І працу мірную ён больш за ўсё любіў.
Вы толькі ўслухайцесь, як продкі называлі Свае паселішчы і вёскі і двары Душы часцінку ў назву ўкладалі. Каб ведалі якія ў ім гаспадары.
На поўначны-ўсход Навагрудскага краю, Дзе Нёман празрысты імчыць свае воды На беразе стромым у бярозавым гаі Дазорныя князя вартуюць праходы.
Мясціна прывольная—любая воку Багатая легла наўкола зямля. І нехта з дазорцаў сказаў не нарокам Цябе назаву я—Любча мая.
Там двор заснавалі і замак прыгожы Над Нёманам вежамі неба падпёр. Ён край пільнаваў ад наскокаў варожых І чуйна ўглядаўся ў Занёманскі бор.
Багатыя нівы і Нёман прывольны . К сабе прыманілі нямала людзей; Сяліўся паблізу рамесленнік здольны, Халопу давалі зямелькі надзел.
Так вырас пасёлак. I трапнае слова Сказаў нехта—Любча—прыстала навек. Хоць бурыў не раз яго здзеклівы вораг, Ды зноў узнімаў яго наш чалавек.
Эх, Любча над Нёмнам, куток мой родны Куды б не кідаў мяне зменлівы лёс Са мною была ты ў любую гадзіну К табе назаўсёды я сэрцам прырос.
Гімн мястэчка Любча. Радзімы кут мой, Любча дарагая, Хто быў тут раз, той не забудзе век. Ты з даўніх дзён цудоўная такая, Аблюбаваў здавён цябе тут чалавек. Табе гісторыя калісь наканавала Абараняць наваградскі рубеж. На кручы стромай Замак збудавала. I сёння вахту з годнасцю нясеш.
I сёння: вежы, памяць старой славы Як і раней глядзяць у занёманскі прастор. I як калісьці Нёманскія хвалі Усцяж падмываюць стромы касагор.
Калісьці тут на памятнай Кальвінцы З друкарні Кміты кнігі ішлі ў свет Была калісьці тут Літвы граніца I сам Міндоўг хаваўся тут ад бед.
Тут прыгажосцю славілісь дзяўчаты Адбою не было ад жаніхоў Да нас і вы цяпер прыходзьце ў сваты Калі няма ў вас цяжкіх грахоў.
У нас народ гасцінны і прыгожы Вітае ўсіх з адкрытаю душой Мы ў бядзе гаротніку паможам Бо назву Любчы продак нам знайшоў.
Любчанскім друкарам
Не закрывалі мы варот, Ад захаду не гарадзілісь. У свой беларускі агарод Зярняты мудрасці садзілі. Не кожны ведае жыхар З сваёй гісторыі забытай, Што ў Любчы быў першадрукар. А звалі яго Бластус Кміта. Мы ў ногу крочылі з людзьмі. А ў чымсьці нат апераджалі, А продкі ўласнымі грудзьмі Свае набыткі засланялі. Раслі друкарні, як грыбы У гарадох і ў мястэчках. Можна сказаць без пахвальбы Мы не сядзелі ў запечках. Радзімы лепшыя сыны Справу Скарыны прадаўжалі І нават знатныя паны Мужоў вучоных паважалі. I мы сягоння аддаём Належны тым мужам шацупак Бо кнігі з тых далёкіх дзён Для нас бясцэнны падарунак. 3 тых пор прайшло ўжо шмат гадоў Няма друкарні нашай знаку Але любчанскай грамадой Мы скажам ім “вялікі дзякуй”.
|