~ На пачатак ~ Кантакты ~ Навіны ~
  • Бел
  • Рус
Прысвячэнні
Уладзімер Сіўко

Адкуль пайшла Любча

Нікога мой народ не заваёўваў
Сябе, як мог, ён толькі бараніў
Ад ворагаў зямлю сваю ахоўваў
І працу мірную ён больш за ўсё любіў.

Вы толькі ўслухайцесь, як продкі называлі
Свае паселішчы і вёскі і двары
Душы часцінку ў назву ўкладалі.
Каб ведалі якія ў ім гаспадары.

На поўначны-ўсход Навагрудскага краю,
Дзе Нёман празрысты імчыць свае воды
На беразе стромым у бярозавым гаі
Дазорныя князя вартуюць праходы.

Мясціна прывольная—любая воку
Багатая легла наўкола зямля.
І нехта з дазорцаў сказаў не нарокам
Цябе назаву я—Любча мая.

Там двор заснавалі і замак прыгожы
Над Нёманам вежамі неба падпёр.    
Ён край пільнаваў ад наскокаў варожых
І чуйна ўглядаўся ў Занёманскі бор.

Багатыя нівы і Нёман прывольны    .
К сабе прыманілі нямала людзей;
Сяліўся паблізу рамесленнік здольны,
Халопу давалі зямелькі надзел.

Так вырас пасёлак. I трапнае слова
Сказаў нехта—Любча—прыстала навек.
Хоць бурыў не раз яго здзеклівы вораг,
Ды зноў узнімаў яго наш чалавек.

Эх, Любча над Нёмнам, куток мой родны
Куды б не кідаў мяне зменлівы лёс
Са мною была ты ў любую гадзіну
К табе назаўсёды я сэрцам прырос.


Гімн мястэчка Любча.


Радзімы кут мой, Любча дарагая,
Хто быў тут раз, той не забудзе век.
Ты з даўніх дзён цудоўная такая,
Аблюбаваў здавён цябе тут чалавек.
Табе гісторыя калісь наканавала
Абараняць наваградскі рубеж.
На кручы стромай Замак збудавала.
I сёння вахту з годнасцю нясеш.

I сёння: вежы, памяць старой славы
Як і раней глядзяць у занёманскі прастор.
I як калісьці Нёманскія хвалі
Усцяж падмываюць стромы касагор.

Калісьці тут на памятнай Кальвінцы
З друкарні Кміты кнігі ішлі ў свет
Была калісьці тут Літвы граніца
I сам Міндоўг хаваўся тут ад бед.

Тут прыгажосцю славілісь дзяўчаты
Адбою не было ад жаніхоў
Да нас і вы цяпер прыходзьце ў сваты
Калі няма ў вас цяжкіх грахоў.

У нас народ гасцінны і прыгожы
Вітае ўсіх з адкрытаю душой
Мы ў бядзе гаротніку паможам
Бо назву Любчы продак нам знайшоў.

Любчанскім друкарам

Не закрывалі мы варот,
Ад захаду не гарадзілісь.
У свой беларускі агарод
Зярняты мудрасці садзілі.
Не кожны ведае жыхар
З сваёй гісторыі забытай,
Што ў Любчы быў першадрукар.
А звалі яго Бластус Кміта.
Мы ў ногу крочылі з людзьмі.
А ў чымсьці нат апераджалі,
А продкі ўласнымі грудзьмі
Свае набыткі засланялі.
Раслі друкарні, як грыбы
У гарадох і ў мястэчках.
Можна сказаць без пахвальбы
Мы не сядзелі ў запечках.
Радзімы лепшыя сыны
Справу Скарыны прадаўжалі
І нават знатныя паны    
Мужоў вучоных паважалі.
I мы сягоння аддаём
Належны тым мужам шацупак
Бо кнігі з тых далёкіх дзён
Для нас бясцэнны падарунак.
3 тых пор прайшло ўжо шмат гадоў
Няма друкарні нашай знаку
Але любчанскай грамадой
Мы скажам ім “вялікі дзякуй”.

 

Навіны


 
 

viezha.jpg
viezha_new.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта