|
План працы Фонда Любчанскі замак на 2008 год
Прасіць Наваградскі выканаўчы камітэт :
1. пра распрацоўку канцэпцыі (умоваў тэндэра) на перадачу аб'екта Любчанскі замак магчымым інвестарам 2. выканаць прадпісанне Міністэрства Культуры аб абмежаванні ўезду транспарта на тэрыторыю Замка і Парку
Прасіць Любчанскую пасялковую раду : 1. аб спрыянні ў перадачы адкідаў жалеза-бетонавых пасынкаў, бута, камення, пабудоваў пад знос, якія могуць быць разабраныя і выкарыстаныя ў якасці будаўнічага матэрыялу 2. аб замацаванні тэрыторыі Замка і Парку за УПК, Любчанскай сярэдняй школай і прадпрыемствамі
Правесці ў ліпені-жніўні 2008 г. два студэнцкія летнікі. Працягнуць даследаванні на прадмет вызначэння афарбоўкі і ўзораў зграфіто, аўтэнтычных прахонаў вокнаў і дзьвераў Брамнай вежы
Ад мая 2008 г. распачаць рэстаўрацыйныя працы, згодна плану навуковага кіраўніка і атрыманым дазволам ад Міністэрства Культуры : 1. пачаць аднаўленне фахверкавай часткі прыбудовы Кутняй вежы 2. аднавіць ваконны прахон трэцяга ўзроўня і дзвярны прахон другога ўзроўняў Кутняй вежы 3. распачаць вонкавую тынкоўку сцен і карніза Кутняй вежы з выкананнем малюнка ў тэхніцы зграфіта 4. дэмантаж закінутай туалетнай ямы і адстойнікаў ад яе, пабудаваных ў 50-я гады каля Кутняй вежы
Пры знаходжанні грашовых сродкаў : 5. працягнуць узнаўленне абарончага муру і яе падмуркаў 6. працягнуць выраўніванне пашкоджаных участкаў абарончых валоў і яе ачысткі ад зарасцяў 7. працягнуць працы па дабраўпарадкаванні парку наўкол замка
Для рэалізацыі мэтаў і задач фонду чальцам Апякунскай рады і Кіраўніцтва праводзіць працу па прыцягненні спонсарскіх сродкаў |