|
Працягваюцца аднаўленчыя працы на Любчанскім замку. На працягу красавіка-траўня амаль штовыходныя адбываліся выезды валанцёраў на выходныя. Пачаўся новы важны падрыхтоўчы этап да рэканструкцыі Брамнай Вежы - узвядзенне рыштаванняў. Дзякуючы спонсарскай дапамозе, на замак прыбыла 18 паддонаў цэглы для будучых працаў па аднаўленні абарончага муру і сценаў вежаў. Выезды па выходных працягваюцца! Запрашаем далучацца! Звяртацца непасрэдна да кіраўніка фонду "Любчанскі замак", Івана Антонавіча Пячынскага ( тэл. +375 29 6529550 )
З 1 па 15 жніўня 2010 ў Любчы арганізуецца валанцёрскі летнік.
Для ўдзелу ў летніку вы павінны даслаць анкету альбо свае звесткі ў вольным выглядзе, дзе пазначыць наступнае:
* Імя, імя па бацьку, прозвішча; * Узрост * Месца працы/вучобы * Ці ёсць у вас досвед працы ў будаўнічай галіне
Анкеты трэба даслаць па адрасе
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script
да 25 ліпеня.
Тэлефон для даведак: +375298829354 (Аляксей)
|