|
Афіцыйная справаздача фонду "Любчанскі замак"
Згодна з пералікам працаў па аб’екце Любчанскі замак., зацверджанага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у 2008 г. былі выкананыя наступныя працы.
На Кутняй вежы : 1. Вырабленыя шаблоны для выканання карніза і малюнка зграффіта. 2. Выкананыя працы : • Тынк карніза з выкананнем малюнка ў тэхніцы зграффіта паводле тэхналогіі, узгодненай з Міністэрствам Культуры; • Рамонт і падрыхтоўка 70 % паверхні знешніх сцен вежы пад тынк; • Тынкаванне 70 % паверхні знешніх сцен вежы; • Завершанае даследаванне па вызначэнні колеру афарбоўкі Кутняй вежы, малюнка зграффіта • Закупленыя грунт і фарба для завяршэння фасадных прац на Кутняй вежы 3. Адноўленыя знешнія часткі дзвярнога праёма другога ўзроўня, аконнага праёма трэцяга ўзроўня і асобныя фрагменты сцен вежы. 4. Адноўленая цагляная частка маршу ў прыбудове. 5. Працягнута выраўноўванне пашкоджаных участкаў абарончых валоў і іх ачыстка ад зарасніку. 6. Працягнутыя працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі замчышча і парку.
На Брамнай вежы : • Скончаны дэмантаж галерэі паміж флігелем і Брамнай вежай; • Зробленыя рыштаванні для падняцця і ўстаноўкі бэлек перакрыцця на чацвертым узроўні вежы; • Усталяваныя бэлькі перакрыцьця чацвёртага ўзроўня вежы, па іх насланая чарнавая падлога;
Дадаткова да Плана выкананыя працы: • Выраб рыштаванняў для рамонту і падрыхтоўкі паверхні знешніх сцен пад тынкаванне Кутняй вежы; • Перанос рыштаванняў для афарбоўкі паверхні знешніх сцен Кутняй вежы; • Частковая падсыпка грунту аголеных участкаў падмурка паўднёва-заходняй абарончай сцяны; • Выраб прыстасавання для пад’ёму будаўнічых матэрыялаў на Брамную вежу; • Працяг касметычнага рамонту другога паверха памяшканняў флігеля, дзе падчас працы жывуць валанцёры; • Працяг працы па падрэзцы дрэваў і даглядзе 350 саджанцаў, высаджаных у 2005 г. замест загінулых дрэваў у парку • Працяг даследаванняў гісторыі Любчы і замка
У справаздачным годзе ўсе працы арганізаваў і кантраляваў заснавальнік Фонду. Ён зладзіў 23 выезды на замак па выходных і святочных днях, падчас якіх адпрацавана 200 чалавека-дзён. У валанцёрскіх летніках прынялі ўдзел 83 валанцёры, якія адпрацавалі 710 чалавека-дзён. Усяго ў 2008 г. адпрацавана 910 чалавека-дзён. Агулам за 6 год безаплатна адпрацавана больш за 3959 чалавека-дзён, а ў працах прыняло ўдзел больш за 540 валанцёраў.
Атрыманая фінансавая дапамога на суму 25 000 000 руб.
Атрыманая безграшовая дапамога матэрыяламі на суму 2 300 900 руб.
У 2008 г. агулам выкана працаў на суму 45 270 548 руб. |