~ На пачатак ~ Кантакты ~ Навіны ~
  • Бел
  • Рус
Асобы
Мікалаю Вінару - 100!
2 мая 2012 года споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Андрэевіча Вінара (1912-1977) – краязнаўца, педагога, даследчыка гісторыі Навагрудчыны, заснавальніка школьнага гісторыка-краязнаўчага музея ў гарадскім пасёлку Любча.
Падрабязней...
 
Мікалай Набокаў

Мікалай Набокаў - яскравая постаць у гісторыі амерыканскай і еўрапейскай музыкі, аўтар музыкі вядомых балетаў і сімфоній, арганізатар сусьветных музычных фестываляў, генеральны сакратар музычнай секцыі ЮНЭСКА.

Падрабязней...
 
Асобы

У Любчы нарадзіліся і жылі вядомыя мастакі й кампазітары, літаратары й навукоўцы.

Любча - радзіма славутага амерыканскага кампазітара Мікалая Набокава . Яго творчасць для музычнай культуры ХХ ст сталася такім жа неацэнным унёскам, як і творчасць яго стрыечнага брата - пісьменніка.

У Любчы пабачыў свет і вядомы мастак - Міхал Дучыц, вядомы найперш сваімі працамі, прысвечанымі Мінску.

У ваколіцах Любчы жыў і працаваў Уладыслаў Дыбоўскі - вядомы даследчык палеанталогіі, а таксама флоры і фальклору Наваградчыны. Адзін з першых папулярызатараў эспэранта ў Беларусі.

У Любчы XVІІ ст складаў і выдаваў свае творы Саламон Рысінскі - першы чалавек, які назваў сябе беларусам і першы збіральнік прыказак і прымавак з перакладам на самыя папулярныя еўрапейскія мовы. Тут жа, у Любчы, ён быў пахаваны.

Любча, апроч усяго, гэта яшчэ і гісторыя цэлых родаў - Кішкаў, Радзівілаў, Набокавых...

 

Навіны


 
 

viezha.jpg
viezha-pierad.jpg
 
 

Дабрачынны фонд "Любчанскі замак" © 2007 - Выкарыстанне матэрыялаў толькі з дазволу аўтараў сайта